26 красавiка 2024, Пятніца, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як «паркуны» ўзаралі газон каля будынку МАРГ і Мінспорту

8
Фотафакт: Як «паркуны» ўзаралі газон каля будынку МАРГ і Мінспорту

Хто ставіць самаходы на газоне: чыноўнікі, супрацоўнікі кантор або наведнікі казіно - невядома.

Чытач Еўрарадыё даслаў у рэдакцыю фатаграфіі аўтамабіляў, прыпаркаваных на газоне і ходніку ля будынка МАРГ і Мінспорту на адрасе: вул.Кірава, 8/1. Побач ёсць платная паркоўка, дзе бываюць вольныя месцы. Але паркавацца на газоне - зручна і дарэмна. Паглядзіце, у што ператварылася зялёная зона перад міністэрскім будынкам!

Кіроўцы далей ставяць аўтамабілі там, дзе абвыклі за зіму. Але снег у Менску сышоў, і цяпер добра відаць, дзе заканчваецца паркоўка і пачынаецца зялёная зона. Сй-той не звяртае на гэта ніякай увагі, у выніку газоны ператвараюцца ва ўзаранае поле.

Летась мы пісалі пра тое, як мянчук Зміцер спрабаваў перамагчы парушальнікаў паркоўкі ля міністэрскага будынка з дапамогай ДАІ і штрафаў. Мабыць, ўмяшанне Дзяржаўнай аўтаінспекцыі не зрабіла на іх належнага ўплыву. Або памяць "паркуны" маюць кароткую.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках