25 красавiка 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад вызначыў спіс прадпрыемстваў, якія «павінны падзяліцца»

16
Урад вызначыў спіс прадпрыемстваў, якія «павінны падзяліцца»

Высокарэнтабельныя арганізацыі павінны будуць пералічваць у бюджэтны фонд частку свайго прыбытку.

Згодна з дакументам, у названы пералік уваходзяць 44 арганізацыі. Разам яны аддадуць фонду 55,16 мільёна рублёў, паведамляе «Ежедневник».

Самы вялікі ўнёсак у фонд зробіць ААТ «Гомельтранснафта Дружба». У яго забяруць 18,2 мільёнаў рублёў. Другі ў суме ўнёсак - у БелАЗа. Ён складае 17,5 млн рублёў.

У гэты спіс таксама патрапілі «Беларуская ўніверсальная таварная біржа», «Прамагралізінг», «Мінскі завод колавых цягачоў», «Мазырсоль», «Белмедпрэпараты», «Беларускае марское параходства», «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», «Гомельчыгунка», камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы «Тэхнічная ўправа Менгарвыканкама», «Управа капітальнага будаўніцтва Берасцейскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Як паведамляецца, у адпаведнасці з дакументам прыбытковыя прадпрыемствы мусяць пералічыць у яго частку прыбытку паводле вынікаў працы ў 2018 годзе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках