29 красавiка 2026, Серада, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Сына беларускага прапаведніка не дэпартуюць у Беларусь

1
СМІ: Сына беларускага прапаведніка не дэпартуюць у Беларусь
Сяргей Мельянец

Яму ўдалося падаць заяву аб аднаўленні сваёй справы аб міжнароднай абароне.

Сына хрысціянскага прапаведніка Сяргея Мельянца, 22-гадовага Івана, не дэпартуюць з Польшчы ў Беларусь. Яму ўдалося падаць заяву аб аднаўленні сваёй справы аб міжнароднай абароне, паведаміў Most.

«З Іванам усё добра. Удалося яго вызваліць. Супрацоўнікі Памежнай службы ўстрымаліся ад працэсуальных дзеянняў да майго прыезду. І разам мы прайшлі ўсе працэсуальныя дзеянні. Іван падаў заяву аб аднаўленні сваёй справы аб міжнароднай абароне. Памежная служба цягам 48 гадзін перадасць гэту заяву кіраўніку Упраўлення ў справах замежцаў. Калі ён прыме станоўчае рашэнне, то справа будзе адноўлена, і на ўвесь час разгляду Іван будзе легальна знаходзіцца ў Польшчы», — распавяла юрыстка Вольга Дабравольская.

Нагадаем, 29 красавіка стала вядома, што Івана Мельянца прама з дому ў Варшаве забралі памежнікі. Яго бацька распавёў, што сына хочуць дэпартаваць у Беларусь.

Як патлумачыў «Медыязоне» Сяргей Мельянец, уся ягоная сям'я чакае рашэння па міжнароднай абароне ў Польшчы. Справу яго, ягонай жонкі і пяці яго непаўналетніх дзяцей разглядаюць асобна, яшчэ двух паўналетніх сыноў — асобна. Паўналетнім сынам прыйшла павестка на допыт у памежнікаў, аднак яны своечасова не ўбачылі паведамлення ў паштовай скрыні. У сувязі з гэтым справу сыноў закрылі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках