3 траўня 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змагары з акумулятарным заводам у Берасце зладзілі флэшмоб перад будынкам РАУС

5
Змагары з акумулятарным заводам у Берасце зладзілі флэшмоб перад будынкам РАУС
ФОТА: БРЭСЦКАЯ ГАЗЕТА

Так актывісты адрэагавалі на позвы.

Позвы на 15.00 12 красавіка атрымалі 10 актывістаў барацьбы з будаўніцтвам пад Берасцем завода АКБ. Яны перад візітам у РАУС зладзілі флэш-моб, піша «Брестская газета».

Шасцярым актывістам позвы былі ўручаны прама ў калідоры будынку суда ў часе разгляду справы ў дачыненні да вядомага блогера Сяргея Пятрухіна 9 красавіка.

Паводле якіх пытанняў іх выклікалі ў РАУС, сказаць пакуль складана, распавёў праваабаронца Раман Кісляк.

Аднак ён мяркуе, што прычына - кармленне галубоў на плошчы Леніна і прагулкі 31 сакавіка альбо 7 красавіка.

Яшчэ чацвярым позвы былі ўручаны 11 і 12 красавіка.

«Ёсць падставы меркаваць, што іх адмыслова выклікалі ў пятніцу, каб у канцы дня яны са сведкаў ператварыліся ў асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Даставіць іх у суд у гэты час ужо не будзе магчымасці, і адпаведна, яны будуць затрыманыя да панядзелка, - выказаў здагадкі Раман Кісляк. - Калі будзе такі расклад, то я ўспрымаю гэта як злоўжыванне паўнамоцтвамі супрацоўнікаў міліцыі. Па сутнасці, гэта будзе адвольнае затрыманне. Паглядзім, што будзе».

Некаторыя з тых, каго выклікалі позвай у Ленінскі РАУС Берасця, прыехалі ў прызначаны тэрмін падрыхтаванымі: у іх торбах і заплечніках - пітная вада, сухпаёк і цёплая коўдра.

Перад тым як зайсці на тэрыторыю раённага аддзела, актывісты зладзілі флэшмоб. Адзін з іх апрануў касцюм ваўка, надзьмуў жоўтыя шары і разам з аднадумцамі сфатаграфаваўся на фоне брамы РАУС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках