Расійскі вайсковец Лунін, які пагражаў Путіну, нечакана парушыў маўчанне
8- 9.07.2026, 11:32
- 4,792
Ён знаходзіцца ў Маскве.
Былы расійскі вайсковец Аляксандр Лунін, які раней запісаў відэазварот да Уладзіміра Пуціна з папярэджаннем пра «мяцеж» ва Узброеных Сілах РФ, выйшаў на волю пасля 11 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ён паведаміў у сваіх сацыяльных сетках, даведаўся «Дыялог».
У кароткім відэа, апублікаваным 8 ліпеня, Лунін заявіў, што ўжо знаходзіцца ў Маскве.
«Трошкі схуднеў, аброс, але ўсё нармальна: я ў Маскве. Будзьце спакойныя за мяне», — сказаў ён.
Акрамя таго, былы вайсковец адказаў на паведамленне журналіста праекта «Агенцтва», дасланае яму яшчэ 27 чэрвеня. У перапісцы Лунін абмежаваўся двума эмодзі, што сведчыць пра аднаўленне доступу да тэлефона. На наступныя пытанні ён не адказаў, журналістам не ўдалося звязацца з ім па тэлефоне.
Лунін стаў вядомы пасля публікацыі відэазвароту, у якім заявіў, што расійская армія можа «накіраваць зброю супраць Крамля». У далейшым яго затрымалі, а потым прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і арыштавалі на 11 сутак.