26 красавiка 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі стэндап-комік пажартаваў пра інсульт і сканаў

9
Брытанскі стэндап-комік пажартаваў пра інсульт і сканаў
ЯН КАГНІТА

Медыкі, якія прыехалі, канстатавалі смерць Яна Кагніта проста на сцэне.

60-гадоваму брытанскаму коміку Яну Кагніта стала дрэнна падчас выступу ў бары ў брытанскім горадзе Бістэры, паведамляе BBC.

Падчас выступу Кагніта пажартаваў, што калі ён ачомаецца пасля інсульту, то зможа размаўляць на валійскай мове. Праз 10 хвілін яму стала дрэнна, і ён сеў на крэсла на сцэне.

Са слоў вядоўцы Эндру Берда, публіка не адразу зразумела, што адбылося, і некаторы час зала прадаўжала смяяцца, прыняўшы тое, што адбываецца, за акторскую гульню.

Кагніта адчуў сябе дрэнна яшчэ перад выступам, але намог на тым, каб выйсці на сцэну.

«Усё было як звычайна, ён гучна і бадзёра жартаваў. Я яшчэ падумаў, як выдатна ён выступае», - сказаў Берд.

Незадоўга да таго, як яму стала дрэнна, артыст нават перакінуўся з Бердам жартамі з нагоды свайго здароўя, звярнуўшыся да гледачоў са сцэны: «Уявіце, я б тут сканаў проста перад вамі».

Калі Кагніта цяжка задыхаў, а затым сеў у крэсла і некалькі хвілін сядзеў нерухома, усе, уключаючы вядоўцу, падумалі, што ён разыгрывае сцэну. Затым Берд падышоў праверыць, ці ўсё з ім у парадку.

МедыкіЮ якія прыехалі, канстатавалі смерць Кагніта проста на сцэне.

Кагніта (сапраўднае імя - Пол Барб’еры) нарадзіўся ў Лондане ў 1958 годзе і выступаў з сярэдзіны 1980-х.

Таварышы па сцэне апісвалі Кагніта як «першакласнага коміка» і з павагай адзначалі ягоную падтрымку маладых артыстаў.

Многія калегі-артысты аддалі даніну павагі артысту, напісаўшы цёплыя словы ў сваіх сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках