26 красавiка 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ізалятары не прынялі перадачу для Мікалая Статкевіча

26
У ізалятары не прынялі перадачу для Мікалая Статкевіча
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Жонку палітыка выпіхнулі з ізалятара і выбілі з рук тэлефон.

У жонкі палітыка, кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча Марыны Адамовіч супрацоўнікі цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў не прынялі прадуктовую перадачу для яе мужа, прычым зрабілі гэта ў грубай форме, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са слоў жанчыны, яе даслоўна выштурхалі з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў:

- выштурхнулі не ўзяўшы перадачу для Мікалая, выбіўшы ў мяне з рук мабільны тэлефон і пагражаючы мне крымінальным пераследам на падставе таго, што я запатрабавала растлумачыць, на якой падставе яны не прымаюць прадукты, якія не ўваходзяць у пералік забароненых у адпаведнасці з пастановай іх жа міністэрства. Яблыкі, напрыклад, апельсіны, цвёрды сыр. Магу назваць прозвішча, дзяжурны капітан Нікулін.

Марына Адамовіч сказала, што будзе абскарджваць такія дзеянні аховы.

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч асуджаны на 15 дзён арышту за заклік да набажэнстваў у абарону мемарыяла ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах, у якім на загад уладаў пачалося знішчэнне крыжоў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках