26 красавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажарныя назвалі магчымую прычыну пажару ў Нотр-Дам дэ Пары

Пажарныя назвалі магчымую прычыну пажару ў Нотр-Дам дэ Пары
ФОТА: IAN LANGSDON/EPA/ТАСС

У саборы Парыжскай Божай Маці вяліся рэстаўрацыйныя работы, якія і маглі паслужыць прычынай пажару.

Прычынай пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці, як мяркуецца, былі працы па рэстаўрацыі будынка. Пра гэта паведамляе французскае выданне Cnews са спасылкай на парыжскіх пажарных, паведамляе РБК.

Падчас рэстаўрацыі вакол сабора былі збудаваныя будаўнічыя рыштаванні, вышыня якіх дасягала 100 м. Работы павінны былі завяршыць да 2022 года, кошт рэстаўрацыі ацэньвалася ў €6 млн.

Мэр Парыжа Ан Ідальга ў сваім Twitter напісала, што пажарныя спрабуюць справіцца з агнём. «У саборы Нотр-Дам у Парыжы страшны пажар. Пажарны дэпартамент спрабуе справіцца з полымем. Мы разам з каталіцкай царквой Парыжа. Я заклікаю ўсіх не парушаць ачапленне, усталяванае ў мэтах бяспекі», - паведаміла яна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках