26 красавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дах сабора Парыжскай Божай Маці цалкам абрынуўся

3
Дах сабора Парыжскай Божай Маці цалкам абрынуўся

Праз пажар частка сабора Парыжскай Божай Маці апынулася цалкам знішчаная.

Дах сабора Парыжскай багародзіцы цалкам абрынуўся ўслед за шпілем будынка, паведамляе Reuters са спасылкай на відавочцаў. Пажарнікам пакуль не ўдаецца справіцца з агнём.

«Пажар дагэтуль не патушаны, тэрыторыя ачэпленая, вакол шмат машын хуткай дапамогі, жыццё ў горадзе спыненае. Па маіх адчуваннях, ад сабора наўрад ці нешта застанецца», - заявіў РБК відавочца пажару Андрэй Вайтовіч.

Прадстаўнік сабора Андрэ Фіна раней паведаміў, што частка будынка страчаная незваротна. «Усё ў агні. Апорнай канструкцыі, адна частка якой датуецца XIX стагоддзем, а іншая - XIII стагоддзем, больш не засталося», - распавёў ён Le Monde.

Праца пажарных ускладняецца тым, што агнём ахопленая частка будынка, якая знаходзіцца на вялікай вышыні. Праз гэта брандспойты не могуць ахапіць увесь ачаг пажару.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках