26 красавiка 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tageszeitung: Пуцін не ўпэўнены ў сваіх рэгіянальных васалах

2
Tageszeitung: Пуцін не ўпэўнены ў сваіх рэгіянальных васалах

Пуцінская партыя «Адзіная Расея» пацярпела шэраг знішчальных параз.

"З 2015 года ў Расеі расце колькасць крымінальных працэсаў супраць рэгіянальных палітыкаў. Абвінавачванні не заўсёды абгрунтаваныя (...). За гэтым цалкам можа хавацца стратэгія", - мяркуе журналіст нямецкага выдання Die Tageszeitung Клаўс-Хэльзе Данат (пераклад - inopressa.ru).

Ужо тры гады пад арыштам знаходзіцца былы намеснік міністра культуры Грыгорый Прымураў, які абвінавачваецца ў махлярстве і арганізацыі злачыннай супольнасці. Надоечы за крадзеж мільярдаў рублёў быў арыштаваны экс-міністр Міхаіл Абызаў. Праз фінансавыя махінацыі затрыманы і былы губернатар Хабараўскага краю Віктара Ішаеў, які, з чутак, таксама ўдзельнічаў у нелегальным гандлі лесам з Кітаем.

Напраўду, адзначае Хэльзе-Данат, Ішаеў дазволіў сабе сёе-тое горшае: "Ён больш не быў лаяльным. Падчас рэгіянальных выбараў восенню на Далёкім Усходзе ён адмовіў у падтрымцы крамлёўскаму кандыдату. Пуцінская партыя "Адзіная Расея" пацярпела поўную паразу", - паказвае журналіст.

"На першы погляд, усе выпадкі звязаныя з карупцыяй. Такое ўражанне наўмысна транслююць усім". Аднак, на думку палітолага Мікалая Пятрова з Вышэйшай школы эканомікі, гэты сігнал, накіраваны ўсім губернатарам, "закліканы зрабіць іх больш лаяльнымі і адданымі".

"Рэпрэсіі супраць рэгіянальных эліт растуць з 2015 года, - падкрэслівае выданне. - Раней большасць спраў былі накіраваныя супраць мэраў. Сёння ад іх не абароненыя і губернатары. Штогод мяняюць як мінімум 20 з іх. Толькі ў 2018 годзе ў правінцыі было распачата 35 крымінальных спраў супраць кіраўніцтва. 25 з іх скончыліся турэмным зняволеннем, 18 чалавек былі прысуджаныя больш як на 5 гадоў пазбаўлення волі. Часцей за ўсё за гэтым стаіць спецслужба ФСБ. "У кругазварот уцягваюцца новыя групы, якія раней былі недатыкальнымі", - кажа Пятроў.

"Сапраўднымі адрасатамі такіх карных захадаў з'яўляюцца групы і сацыяльныя пласты, да якіх належаць абвінавачаныя. Гэта называюць "рэпрэсіўным папулізмам": рашучыя меры карыстаюцца поспехам у незадаволеных грамадзян", - адзначае выданне.

"Былы намеснік міністра энэргетыкі Уладзімір Мілаў кажа, што сітуацыя ў краіне пагаршаецца і Крэмль баіцца за лаяльнасць элітаў." Болей саджайце ў турму, цісніце і адпраўляйце па чарзе ў кутузку", - такія, са словах Мілова, сігналы, што накіроўваюцца спецслужбам", - піша Die Tageszeitung.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках