26 красавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарка ЦРУ запатрабавала даць цвёрды адказ Крамлю ў справе Скрыпалёў

5
Дырэктарка ЦРУ запатрабавала даць цвёрды адказ Крамлю ў справе Скрыпалёў
ДЖЫНА ХАСПЭЛ

Джына Хаспэл паказала Трампу здымкі дзяцей, якія пацярпелі ад ужывання «Навічка» у Салсбэры.

Дырэктарка ЦРУ Джына Хаспэл ў сакавіку мінулага года змагла пераканаць прэзідэнта Дональда Трампа ў неабходнасці жорсткага адказу расейскім уладам у сувязі са спробай атручвання Скрыпалёў у Вялікабрытаніі. Пра гэта ў аўторак піша газета New York Times (пераклад - Голас Амерыкі).

Журналісты NYT паведамляюць пра эпізод, які адбыўся неўзабаве пасля таго, як Трамп намінаваў Джыну Хаспэл на пасаду кіраўніка ЦРУ ў сакавіку 2018 года. Тады «спадарыня Хаспэл умацавала сваю рэпутацыю ў якасці аднаго з самых дасведчаных дарадцаў Трампа», сцвярджаюць крыніцы, якія прысутнічалі падчас нарад Джыны Хаспэл з прэзідэнтам.

У сакавіку мінулага года кіраўнікі амерыканскіх спецслужбаў сабраліся на нараду ў Белым доме. Яны спрабавалі выпрацаваць пастанову ў сувязі са спробай атручвання Сяргея і Юліі Скрыпалёў. Скрыпаля, былога афіцэра расейскай вайсковай выведкі, і ягоную дачку спрабавалі атруціць ў брытанскім Салсэры з дапамогай нервова-паралітычнага газу тыпу «Навічок». Брытанія абвінаваціла ў атручванні расейскія спецслужбы.

Лондан намагаў, каб Белы дом выслаў з ЗША некалькі дзясяткаў расейскіх дыпламатаў, якіх падазравалі ў працы на выведку. Аднак Трамп першапачаткова вельмі скептычна паставіўся да гэтага патрабавання. Прэзідэнт, як піша NYT, расцэньваў атручэнне Скрыпаля ў якасці звычайных «шпіёнскіх гульняў - непрыемных, але якія знаходзяцца ў дапушчальных межах».

Некаторыя чыноўнікі меркавалі, што Трамп, які часта крытыкаваў «пацукоў» і перабежчыкаў, нават, магчыма, меў сімпатыю да дзеянняў Крамля, які пакараў здрадніка, піша NYT.

Падчас дыскусіі Джына Хаспэл, якая ў той момант выконвала абавязкі дырэктара ЦРУ, «павярнулася да Трампа. Яна акрэсліла магчымыя адказы (Расеі) ціхім, але упэўненым голасам, затым падалася наперад і сказала прэзідэнту, што моцным адказам стане высылка 60 дыпламатаў», гаворыцца ў артыкуле.

Для таго, каб пераканаць прэзідэнта ў неабходнасці жорсткай рэакцыі, Хаспел заявіла, што ў выніку ўжывання «Навічка» ў брытанскім Салсбэры пацярпелі не толькі Скрыпалі, але яшчэ і некалькі дзяцей. Акрамя таго, пасля нападу ў Салсбэры загінулі птушкі, магчыма, атручаныя «Навічком». У якасці доваду Хаспэл прадэманстравала прэзідэнту фатаграфіі, на якіх былі выяўленыя дзеці, якія трапілі ў лякарню і мёртвыя качкі.

Трамп доўга разглядаў здымкі, а ў канцы нарады прыняў пастанову аб жорсткім адказе расейскім уладам, піша NYT.

26 сакавіка ЗША выслалі з краіны 60 супрацоўнікаў расейскай дыпмісіі. Вашынгтон патлумачыў гэтую меру салідарнасцю з Лонданам у справе Скрыпалёў. Агулам больш за 100 расейскіх дыпламатаў былі высланыя з амаль 30 краін, у тым ліку з большасці дзяржаў ЕЗ, Украіны, Грузіі, Нарвэгіі ды Албаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках