26 красавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Купляць расейскі газ - гэта як плаціць за зброю прэзідэнта Пуціна

4
Матэвуш Маравецкі: Купляць расейскі газ - гэта як плаціць за зброю прэзідэнта Пуціна
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэм'ер-міністр Польшчы падкрэсліў важнасць куплі амерыканскага звадкаванага газу.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прыраўняў куплю расейскага газу да куплі зброі ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Fox News падчас візіту ў Вашынгтон, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на RMF24.

Маравецкі заявіў, што Польшча не згодная з Нямеччынай, калі гаворка ідзе пра «Паўночны струмень-2».

«Нямеччына хоча набываць расейскі газ праз «Паўночны струмень-2», а плаціць за расейскі газ - гэта як плаціць за зброю прэзідэнта Пуціна», - сказаў польскі прэм'ер.

Пры гэтым ён падкрэсліў важнасць закупкі Польшчай амерыканскага звадкаванага газу і доўгатэрміновых кантрактаў, якія ўжо ўкладзеныя ў гэтай сферы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках