26 красавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля «Крымнаша» расейцам давялося зацягваць паясы

2
Пасля «Крымнаша» расейцам давялося зацягваць паясы
КАРЫКАТУРА: СЯРГЕЙ ЁЛКІН

Рэальныя даходы насельніцтва РФ падаюць ужо пяты год запар.

Доля людзей, якія адносяць сябе да сярэдняга класа, скарацілася ў Расеі з 60% у 2014 годзе да 47% у 2018 годзе, сведчаць вынікі штоквартальнага апытання «Ашчадбанк CIB».

Доля тых, якія мяркуюць, што іх даходы ніжэйшыя за сярэдні ўзровень, вырасла на столькі ж - з 35 да 48%, піша тэлеграм-канал «Запретное мнение».

У Маскве доля сярэдняга класа з 2014 да 2018 год скарацілася з 63% да 54%, а людзей з нізкімі даходамі - павялічылася з 27% да 39%.

Масква больш за іншых пацярпела ад крызісу, паказваюць аналітыкі «Ашчадбанка CIB». Калі за 2017 год рэальныя даходы ўсіх расейцаў былі на 11% ніжэйшымі, чым у 2013 годзе, то масквічоў - на 21%.

У 2010 годзе намінальныя даходы масквічоў былі ў 2,5 разы вышэйшымі, чым жыхароў іншых рэгіёнаў, а ў 2017 годзе - у 1,9 разы.

Праблема нават не ў тым, што ў РФ знікае сярэдні клас, а ў агульным высокім узроўні беднасці, які не зніжаецца на фоне бравурных мікрасправаздач Расстата і коштаў нафты за 70 даляраў за барэль.

У РФ 19 мільёнаў бедных, прызнаў 17 красавіка падчас свайго выступу ў Дзяржаўнай Думе Мядзведзеў.

І гэта афіцыйная ацэнка. А, як вядома, рэальная сітуацыя звычайна ідзе ў разы горш. Так, што за рысай галечы ў РФ ужо могуць жыць больш за 40 мільёнаў чалавек. Кожны пяты расеец. Які ўжо тут сярэдні клас.

У гладкія нулявыя ўлады яшчэ спрабавалі праводзіць палітыку скарачэння разрыву паміж даходамі самых багатых і самых бедных. Напрыклад, не самая смачная частка з панскага стала ішла на падвышэнне заробкаў і пенсій.

Аднак, пасля «Крымнаша» давялося зацягваць паясы і выбіраць нешта адно: альбо сябры-алігархі, альбо просты народ. Выбар Пуціна быў відавочны.

У выніку рэальныя даходы насельніцтва падаюць ужо пяты год запар, і пераламаць гэтую тэндэнцыю дзейнаму рэжыму будзе ўжо немагчыма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках