25 траўня 2019, Субота, 7:37
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Лукашэнка напярэдадні Вялікадня разважаў пра «заслугі» Сталіна

113

Дыктатар на суботніку працаваў на «Лініі Сталіна».

Лукашэнка 20 красавіка на рэспубліканскім суботніку ўдзельнічаў у пасадцы дрэваў на тэрыторыі гістарычна-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», паведамляе ягоная прэс-служба.

Перад пачаткам працаў Лукашэнку апавялі пра развіццё комплексу і арганізацыю новых экспазіцый.

«Калі б мы сур'ёзна паставіліся да гэтага ўмацаванага раёна, мерапрыемстваў, для чаго ён быў прызначаны, то немцам было б не так проста яе пераадолець», – канстатаваў Лукашэнка.

Пасля заканчэння пасадкі дрэваў Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з прадстаўнікамі СМІ. Дыктатар адзначыў, што суботнікі з'яўляюцца тым найлепшым з савецкага мінулага, што трэба было прыўнесці ў сучаснасць. На думку кіраўніка, сёння ў Беларусі няшмат людзей мяркуюць, што суботнікі перажыткі мінулага.

Лукашэнка заявіў, што падзеі ваенных гадоў, якія развіваліся ў раёне «Лініі Сталіна», вучаць заўсёды быць гатовымі да адбіцця агрэсіі. «Гэта ўрок, гэта тая невядомая гісторыя нашай краіны, якую мы павінны ведаць. І гэты ўрок падштурхоўвае нас да таго, каб порах трымаць сухім і каб мы заўсёды былі гатовыя з любога боку адбіць агрэсію супраць нас», – сказаў Лукашэнка.

Дыктатар апавёў, што, калі ствараўся гістарычна-культурны комплекс, было шмат праціўнікаў гэтага, якія абвінавачвалі ўлады ва ўвекавечанні памяці пра Сталіна.

«Ды я не імя Сталіна адраджаў, хоць і ён гэтага заслугоўвае. Я адраджаў гэты аб'ект, які кажа пра тую частку гісторыі, якая была ў нас, і якую, на жаль, на той час няправільна разумелі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.