26 красавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўночнай Македоніі будзе другі тур выбараў прэзідэнта

У Паўночнай Македоніі будзе другі тур выбараў прэзідэнта

Гэтыя прэзідэнцкія выбары сталі першымі для краіны пасля змены назвы краіны.

Першыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Паўночнай Македоніі паказалі, што празаходні кандыдат Стэвен Пендароўскі ў лідарах у першым туры выбараў з 45% галасоў.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

Ягоная галоўная апанентка, кандыдатка ад апазіцыі Гардана Сіляноўска-Даўкова, на другім месцы з 41% галасоў. Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі пасля падліку 57% галасоў.

Блерым Рычка, кандыдат ад другой па велічыні албанскай партыі, заняў трэцяе месца з 11,7% падлічаных галасоў.

Пендароўскі ў сваёй кампаніі рабіў акцэнт на інтэграцыі краіны ў NATO і ЕЗ. Сіляноўска-Даўкова выступае супраць дамовы з Грэцыяй аб перайменаванні краіны і падчас перадвыбарных выступаў заяўляла, што зробіць усё, каб перагледзець пагадненне.

Пендароўскі і Сільяноўска-Даўкова сустрэнуцца ў другім туры выбараў 5 траўня.

Гэтыя прэзідэнцкія выбары сталі першымі для краіны пасля змены назвы краіны на Паўночную Македонію.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках