13 лiстапада 2019, Серада, 16:31
Добрая навіна
Рубрыкі

У РФ сенатары адобрылі законапраект аб «суверэнным Рунэце»

9
У РФ сенатары адобрылі законапраект аб «суверэнным Рунэце»

Аператараў сувязі абавязалі ўсталяваць абсталяванне для фільтрацыі трафіку і блакавання забароненых рэсурсаў.

Расейскі Савет Федэрацыі прыняў законапраект аб «суверэнным рунэце», які абавяжа аператараў сувязі ўсталяваць абсталяванне для фільтрацыі трафіку і блакавання забароненых рэсурсаў. Трансляцыя вялася на сайце верхняй палаты, піша «Новая газета».

Прыняты думай у трэцім чытанні тэкст законапраекта таксама прадугледжвае стварэнне нацыянальнай даменнай сістэмы, абавязковае ўжыванне айчыннай сістэмы крыптаабароны для дзяржаўных інфармацыйных сістэм, спецыяльныя вучэнні для аператараў сувязі і цэнтр маніторынгу і кіравання сеткай сувязі агульнага карыстання. Пры гэтым аператары сувязі вызваляюцца ад адказнасці, калі не могуць выканаць патрабаванні Раскамнагляду праз тэхнічны збой.

Пасля падпісання прэзідэнтам РФ закон увойдзе ў дзеяне з 1 лістапада, а з 1 студзеня 2021 года аператараў сувязі абавяжуць карыстацца нацыянальнай даменнай зонай. Са слоў Клішаса, на рэалізацыю законапраекта спатрэбіцца больш за 20 млрд расейскіх рублёў. Аднак, паводле звестак СМІ, яшчэ блізу 10 млрд расейскіх рублёў спатрэбяцца на збор інфармацыі пра ўладкаванне інтэрнэт-камунікацый і на распрацоўку патрэбнага абсталявання.

Законапраект унесла ў снежні група парламентарыяў на чале з сенатарам Андрэем Клішасам, у красавіку яго прынялі ў канчатковым чытанні дэпутаты «Адзінай Расеі». Астатнія партыі выступілі супраць, адзначыўшы, што яго рэалізацыя прывядзе да бязладных блакаванняў і да зніжэння хуткасці злучэння ў простых карыстальнікаў.