26 красавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзятлаўскім раёне котка падчас пажару выратавала гаспадара

12
У Дзятлаўскім раёне котка падчас пажару выратавала гаспадара

Cама котка выбрацца з палаючага памяшкання не змагла.

У Дзятлаўскім раёне котка падчас пажару выратавала гаспадара, але сама выбрацца з палаючага памяшкання не змагла. Усё адбылося ўдзень 20 красавіка ў вёсцы Раготна, паведамляе МНС.

Пра тое, што ў мястэчку гарыць жылы драўляны дом, выратавальнікам паведаміла мясцовая жыхарка. Праз пяць хвілін супрацоўнікі МНС былі на месцы.

З вокнаў драўлянага будынка ішоў густы дым. На ганку сядзеў пенсіянер. Мужчына не ўсведамляў, што адбываецца. Ратавальнікі адвялі яго ад палаючага будынка і ліквідавалі ўзгаранне.

Высветлілася, што ў гэтым доме пражывала 74-гадовая пенсіянерка і 58-гадовы мужчына, якога жанчына прытуліла, бо яму не было дзе жыць. Напярэдадні яны выпілі, потым жанчына пайшла ў краму, а мужчына прылёг, закурыў і заснуў. Прачнуўся ад таго, што котка рэзала лапай па твары, і выйшаў на вуліцу. На жаль, жывёла не змагла выбрацца з палаючага памяшкання.

Верагодная прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні. Агнём пашкоджаная сцяна, а таксама маёмасць у пакоі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках