26 красавiка 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як будзе выглядаць у Слоніме помнік Льву Сапегу

2
Фотафакт: Як будзе выглядаць у Слоніме помнік Льву Сапегу
ЛЕЎ САПЕГА

Гетман ВКЛ і вялікі канцлер Леў Сапега ў 1586 годзе атрымаў у кіраванне Слонім.

Сёлета ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Менавіта да гэтай даты і плануецца адкрыць помнік гетману Вялікага Княства Літоўскага і вялікаму канцлеру Льву Сапегу, паведамляе nn.by.

Помнік плануецца ўсталяваць у цэнтры горада на плошчы Леніна. На задуму скульптараў вышыня бронзавага помніка будзе большай за 3 метры і разам з пастаментам складзе 4,1 метра. Адзін з аўтараў праекта - ураджэнец Слонімскага раёна Іван Міско. Разам з ім над помнікам працуюць менскія скульптары Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.

Гетман ВКЛ і вялікі канцлер Леў Сапега ў 1586 годзе атрымаў у кіраванне Слонім. На ягоную просьбу ў 1591 г. гораду было нададзенае магдэбургскае права і герб, на якім намаляваны леў, які трымае залатую стралу. За Львом Сапегам Слонім стаў развітым цэнтрам рамяства і гандлю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках