26 красавiка 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў выселяць з пасольскага дома ў Чэхіі

4
Расейцаў выселяць з пасольскага дома ў Чэхіі

Гэты дом з'яўляецца адным з уцягнутых у гучны скандал.

Расейскіх грамадзян, якія жывуць у пасольскім доме ў чэшскай сталіцы Празе, выселяць. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на мясцовую газэту Deník N.

Паведамляецца, што расейцы жывуць у гэтым доме дзясяткі гадоў. Улады выдалі ім прадпісанне пакінуць памяшканне да 20 траўня праз запланаваную рэканструкцыю будынка. У выніку жыхары наважылі звярнуцца па дапамогу наўпрост да прэзідэнта Чэхіі Мілаша Зэмана.

Адзначаецца, што гэты дом з'яўляецца адным з уцягнутых у гучны скандал, пра які стала вядома ў сакавіку. Пасольства Расеі ў Празе абвінавацілі тады ў парушэнні міжнародных пагадненняў: яно здавала ў арэнду сотні кватэр, якія прызначаныя для дыпламатаў.

Адзначалася, што памяшканні здаюцца без кантракту, а аплата за іх уносіцца гатоўкай. Усе названыя дамы фармальна належаць Чэхіі, а кіруе імі расейская амбасада на падставе пагаднення, укладзенага больш за 30 гадоў таму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках