26 красавiка 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: пылавая віхура з Афрыкі дабралася да Беларусі

26
Відэафакт: пылавая віхура з Афрыкі дабралася да Беларусі

На захадзе краіны дзьме моцны вецер.

Спраўдзіліся прадказанні беларускіх сіноптыкаў аб парывістым ветры, які планаваўся на сёння. У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях абяцалі парывы да 20 метраў на секунду - і не падманулі, піша onliner.by.

Захад краіны ўжо задзімае, прычым у паветры вісіць бялявая імгла. Відавочна, гэты дробны пыл дабраўся да нас праз Польшчу з Сахары.

З Гародні перадаюць уражальныя сюжэты. Паблік «НЗ Беларусь» апублікаваў відэа, знятае на вуліцы абласнога цэнтра.

Аднак гэты пясок у нас абсалютна не чакалі. Фармальна вецер дзьме з паўднёвага ўсходу, і пылавая бура не павінна была перасекчы нашы межы. Чакалася, што гэты пыл альбо асядзе ў Польшчы, альбо яго садзьме ў краіны Балтыі. У Белгідрамеце мяркуюць, што, магчыма, на розных вышынях паветраныя масы рухаліся па-рознаму, такім чынам да нас і магло занесці гэты падарунак з Афрыкі.

Мясцовыя жыхары, зрэшты, разглядаюць і іншыя версіі гэтай з'явы. Хтосьці мяркуе, што вецер падняў пыл з навакольных палёў, хтосьці ўпэўнены, што проста людзі перад святамі прыняліся масава выбіваць дываны.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках