26 красавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін спрасціў выдачу расейскіх пашпартоў для «ДНР» і «ЛНР»

21
Пуцін спрасціў выдачу расейскіх пашпартоў для «ДНР» і «ЛНР»

Жыхарам АРДЛА расейскае грамадзянства будзе падавацца ў спрошчаным рэжыме.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сваім указам спрасціў працэдуру надання расейскага грамадзянства жыхарам так званых «Данецкай» і «Луганскай народных рэспублік». Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце Крамля.

Папраўкі ў закон «Аб грамадзянстве Расейскай Федэрацыі», якія дазваляюць прэзідэнту РФ надаваць расейскае грамадзянства асобным катэгорыям замежнікаў паводле спрошчанай схемы, увайшоў у дзеянне ў канцы сакавіка 2019 года.

Аб падрыхтоўцы праекта ўказа прэзідэнта Расеі, у адпаведнасці з якім жыхары «ЛНР» і «ДНР» змогуць у спрошчаным парадку атрымоўваць расейскае грамадзянства, паведамілі ў сярэдзіне красавіка крыніцы РБК.

Блізкая да кіраўніцтва «ДНР» крыніца паведамляла тады, што асноўнымі ўмовамі змены грамадзянства будуць наяўнасць пашпартоў самаабвешчаных «рэспублік» і ліквідацыя ўкраінскага пашпарта.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках