26 красавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Расея спрабуе абнуліць Менскія дамоўленасці

10
Парашэнка: Расея спрабуе абнуліць Менскія дамоўленасці
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: EPA/UPG

Прэзідэнт Украіны заклікаў узмацніць рэжым міжнародных санкцый.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адрэагаваў на пастанову РФ аб спрашчэнні выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам «ДНР» і «ЛНР». Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebооk.

Парашэнка заявіў, што Крэмль парушае міжнароднае гуманітарнае права. Ён заклікае Захад узмацніць санкцыі супраць РФ. Між іншым, прэзідэнт заявіў, што такімі дзеяннямі РФ парушае Менскія дамоўленасці.

«Гаворка ідзе фактычна пра падрыхтоўку наступнага кроку агрэсіі супраць нашай дзяржавы - анэксіі ўкраінскага Данбаса або стварэння расейскага анклава ва Украіне. Заклікаю міжнародных партнёраў не дапусціць горшага сцэнару, жорстка асудзіць дэструктыўныя і злачынныя дзеянні расейскіх уладаў, а таксама ўзмацніць рэжым міжнародных санкцый», - заявіў Парашэнка.

Нагадаем, Украіна звярнулася ў Раду бяспекі ААН праз указ прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра спрошчаную выдачу расейскіх пашпартоў для жыхароў «ЛНР» і «ДНР».

Адзначым, кіраўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Павел Клімкін адрэагаваў на такую пастанову Пуціна і заявіў, што гэта ўмяшанне ва ўнутраныя справы Украіны. Клімкін заклікаў украінцаў у АРДЛА не прымаць расейскія пашпарты.

Між іншым, пастаянны прадстаўнік Украіны пры Радзе Еўропы Дзмітрый Кулеба заявіў, што спрошчанае расейскае грамадзянства жыхарам «ДНР» і «ЛНР» - павышае стаўкі і робіць больш жорсткімі ўмовы гульні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках