26 красавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць старшыні ўрада Чачні

ЗША ўвялі санкцыі супраць старшыні ўрада Чачні

У чорны спіс Муслім Хучыеў унесены праз абвінавачванне ў парушэнні правоў чалавека.

Старшыня ўрада Чачні Муслім Хучыеў трапіў пад санкцыі ЗША. Пра гэта паведамілі ў Дзярждэпартаменце, паведамляе РІА Новости.

У чорны спіс ён унесены праз абвінавачванні ў парушэнні правоў чалавека. «У Дзярждэпартамента ёсць пэўная інфармацыя, што Муслім Хучыеў удзельнічаў у катаваннях», - гаворыцца ў паведамленні. Як адзначаецца, палітыку і яго жонцы Сапіят Шабазовай забаронены ўезд на амерыканскую тэрыторыю.

У Дзярждэпе таксама адзначылі даклад, прадстаўлены ў адпаведнасці з маскоўскім механізмам АБСЕ. Яго аўтары прыйшлі да высновы, што «афіцыйныя асобы ўраду Чачні дапусцілі сур'ёзныя, працяглыя парушэнні правоў чалавека» і не панеслі пакарання, піша агенцтва.

Забарона звязана з артыкулам бюджэту на 2019 г., які патрабуе рабіць такія крокі супраць замежных чыноўнікаў, якія, як лічаць у ЗША, парушаюць правы чалавека.

Хучыеў быў прызначаны кіраўніком урада Чачні ў 2018 годзе. Раней ён займаў пасаду мэра Грознага: кіраўніком горада стаў у 2007-м, але праз пяць гадоў быў вымушаны сысці ў адстаўку праз крытыку кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, які абвінаваціў яго ў злоўжываннях і парушэннях, звязаных з зямельнымі пытаннямі. У 2015-м Хучыеў вярнуўся на пасаду.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках