26 красавiка 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Фура пратараніла аўто з дарожнымі рабочымі на трасе М1

4
Фотафакт: Фура пратараніла аўто з дарожнымі рабочымі на трасе М1
ФОТА: СК

Ад удару аўтамабіль дарожнай службы з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Следчыя працуюць на месцы ДТЗ, у выніку якога пацярпелі дарожныя работнікі. У чацвер, 25 красавіка, кіроўца аўтацягніка, які рухаўся па аўтадарозе М1, на 448-м кіламетры ў Барысаўскім раёне дапусціў сутыкненне з аўтамабілем Ford, што спыніўся на абочыне ў спадарожным кірунку, пазначаным адпаведнымі дарожнымі знакамі. Ад удару аўтамабіль дарожнай службы з'ехаў у кювет і перакуліўся.

- У выніку здарэння двое работнікаў, якія знаходзіліся ў кабіне атрымалі цялесныя пашкоджанні. Аднаму мужчыну аказаная неабходная меддапамога без шпіталізацыі, ступень атрыманых траўмаў другім высвятляецца. Кіроўца аўтацягніка не пацярпеў, - паведаміў kp.by следчы камітэт.

Следчыя сумесна з супрацоўнікамі ДАІ і экспэртам працягваюць агляд месца здарэння, апытваюцца ўдзельнікі, фіксуецца карціна следу.

Фото: СК
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках