26 красавiка 2024, Пятніца, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэкс куліча: Колькі беларусы заплацяць за традыцыйныя велікодныя прысмакі?

Індэкс куліча: Колькі беларусы заплацяць за традыцыйныя велікодныя прысмакі?

Свята ўляціць беларусам у капейчыну.

Святкаванне Вялікадня практычна немагчыма ўявіць без фарбаваных курыных яек. У краме журналісты «Белсата» знайшлі шэсць варыянтаў яек памеру З-1, якія каштуюць ад Br 2,19 да Br 3,29. З разліку, што агулам фарбуецца на свята блізу трох дзясяткаў - і асвяціць, і паесці, і падарыць, і ў біткі пагуляць - выдаткаваць на гэта давядзецца ад Br 6,57 да Br 9,87.

Зэканоміць можна, набыўшы яйкі меншага памеру. Напрыклад, кошты З-2 пачынаюцца ад Br 1,99 за дзясятак. Гэта значыць, тры дзясяткі можна набыць і за Br 5,97.

Для фарбавання яек традыцыйна выкарыстоўваюць шалупінне цыбулі. Умоўна, тры дзясяткі можна пафарбаваць шалупіннем з двух кілаграмаў цыбулі, якая будзе каштаваць Br 3,38. Калі ж камусьці падабаюцца розныя колеры, тады за харчовыя фарбавальнікі для яек давядзецца аддаць Br 0,69 - Br 0,79.

Такім, чынам усяго на фарбаванне яек патрэбна дзесьці ад Br 10,04 да Br 14,04

Рэцэпт велікоднага куліча ўключае ў сябе 500 мл малака, 50 грамаў дражджэй, 1,3 кілаграма мукі, 6 курыных яек, 200 грамаў сметанковага масла, 250 грамаў цукру, 300 грамаў разынак і 1 маленькую лыжку ванільнага цукру. Для падрыхтоўкі тварогавай пасхі спатрэбяцца яшчэ 500 грамаў тварагу, 3 яйкі, 200 грамаў смятаны, 100 грамаў сметанковага масла, 100 грамаў цукру, яшчэ адна маленькая лыжка ванільнага цукру, 80 грамаў разынак і 50 грамаў арэхаў.

Паколькі некаторыя прадукты паўтараюцца ў абодвух выпадках, зручней будзе лічыць кошты разам, бо часта набыць прадукты неабходнай колькасці немагчыма.

З коштамі яек ужо разабраліся. Сумарна нам спатрэбіцца яшчэ адзін дзясятак - а гэта ад Br 1,99 да Br 3,29. Паўлітра малака ў залежнасці ад тлустасці можна набыць за Br 0,86 (2,5%), Br 0,87 (1,5%), Br 0,95 (3,2%) і Br 1,12 (4 %).

З маслам у Беларусі праблемы - у асноўным яно прадаецца па 180 грамаў. Але для большай дакладнасці можна знайсці і кавалкі 200 грамаў. Каштуюць яны ад Br 2,99 (тлустасць 72,5%) да Br 3,79 (тлустасць 82,5%). За 100 дадатковых грамаў для тварогавай пасхі (72,5%) давядзецца заплаціць Br 1,79.

100 грамаў дражджэй можна набыць за Br 0,69, кілаграм цукру - за Br 1,43. Адзін маленькі пакет ванільнага цукру вагай 15 грамаў каштуе Br 0,39 - яго павінна выстарчыць на абедзве пасхі (кулічы).

Паколькі 1,3 кілаграма мукі проста не купіш, можна купіць 2 кілаграмы вышэйшага гатунку коштам ад Br 1,99 да Br 2,65. Разынкі на вагу каштуюць ад Br 4,39 да Br 11,55 за кілаграм, то бок, сумарных 380 грамаў каштавацьмуць Br 1,67 - Br 4,39. Фундук прадаецца за Br 35,25 за кілаграм, або 80 грамаў за Br 2,82.

500 грамаў тварагу тлустасцю 5% у адным пакеце каштуюць ад Br 2,79 да Br 3,05. Смятану выбралі самую тлустую з магчымых, 200-грамовы пакет - 27%. Каштуе ён Br 1,35.

У суме на прыгатаванне куліча і тварогавай пасхі пойдзе прыкладна ад Br 20,76 да Br 26,76. Калі дадаць яйкі, агульныя выдаткі складуць адпаведна ад Br 30,8 да Br 40,8.

Тыя, хто не хоча самгатаваць велікодныя кулічы, можа набыць ужо гатовыя. Вядома, кошты змяняюцца ў залежнасці ад памеру і інгрэдыентаў. Напрыклад, 500-грамовы кекс «Дар божы» можна набыць за Br 2,29, а 700-грамовы кекс заказны «Элітны» з цукатамі - за Br 11,99.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках