26 красавiка 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы і дэманстранты ў Судане дамовіліся пра агульны ўрад

1
Вайскоўцы і дэманстранты ў Судане дамовіліся пра агульны ўрад
ФОТА: GETTY IMAGES

У пераходную раду, якая замяніла зрынутага дыктатара, увойдуць цывільныя асобы.

Вайсковыя ўлады Судана і ўдзельнікі масавых пратэстаў у суботу, 27 красавіка, дамовіліся стварыць агульную ўрадавую раду, у якую, акрамя вайскоўцаў, увойдуць прадстаўнікі грамадзянскага насельніцтва. Дэталі яго фарміравання трэба будзе абмеркаваць на далейшых перамовах, адзначае агенцтва AFP са спасылкай на дэманстрантаў, паведамляе dw.com.

24 красавіка вайскоўцы і дэманстранты прыйшлі да пагаднення ў большасці патрабаванняў пратэстоўцаў. У той жа дзень трое сябраў вайсковай рады, якая зрынула прэзідэнта Амара аль-Башыра, пакінулі свае пасады.

Зрынуты дыктатар - у турме для асабліва небяспечных злачынцаў

Вайскоўцы захапілі ўладу ў Судане 11 красавіка. Яны ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы і пераходны перыяд на два гады. Зрынуты прэзідэнт Амар аль-Башыр спачатку знаходзіўся пад хатнім арыштам, аднак праз некалькі дзён быў пераведзены ў турму для асабліва небяспечных злачынцаў у сталіцы краіны.

На наступны дзень у Хартуме пачаліся шматтысячныя дэманстрацыі з патрабаваннем неадкладна сфармаваць грамадзянскі пераходны ўрад. Праз некалькі дзён лідары масавых пратэстаў у Судане спынілі перамовы з вайсковымі ўладамі, лічачы іх працягам рэжыму аль-Башыра. Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў працягнулі акцыю ў сталіцы.

Масавыя пратэсты супраць Амара аль-Башыра пачаліся ў снежні 2018 года. Першапачаткова актывісты выступалі супраць рэзкага павышэння коштаў на хлеб, але неўзабаве іх гнеў апынуўся накіраваны на аўтарытарна кіруючага прэзідэнта. У лютым аль-Башыр аб'явіў у краіне надзвычайнае становішча і абмежаваў свабоду сходаў, каб не дапусціць новых дэманстрацыяў.

Амар аль-Башыр прыйшоў да ўлады ў 1989 годзе ў выніку путчу. Міжнародны крымінальны суд у Гаазе абвясціў яго ў вышук праз падазрэнне ва ўчыненні вайсковых злачынстваў і арганізацыі генацыду ў суданскай правінцыі Дарфур. Паводле звестак Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, з пачатку канфлікту ў Дарфуры ў 2003 годзе загінулі 300 тысяч чалавек. Вайсковыя ўлады Судану заявілі, што не выдадуць зрынутага прэзідэнта Гаазе, а будуць судзіць аль-Башыра на радзіме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках