26 красавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчыцу садка ў Крычаве вывелі з працы ў кайданках

42
Загадчыцу садка ў Крычаве вывелі з працы ў кайданках

У горадзе затрыманне выклікала вялікі рэзананс.

У Крычаве Магілёўскай вобласці супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі на працоўным месцы загадчыцу дзіцячага садка №19 Алу П. Як кажуць відавочцы, Пастухову вывелі з тэрыторыі дзіцячага садка ў кайданках, паведамляе «Белсат».

Затрымалі П. 28 сакавіка, пазней Следчы камітэт Магілёўскай вобласці паведаміў, што ў дачыненні да П. заведзеная крымінальная справа. Жанчыну падазраюць у перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Падазраваная дастаўленая з Крычава ў СІЗА Магілёўскай турмы №4.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 62-гадовая загадчыца садка нібыта незаконна завалодала 6000 далярамі ЗША - выплачвала падначаленым прэміі, а затым забірала іх сабе. Кажуць і аб замовах прадуктовых набораў, якія затрыманая нібыта не аплачвала. Паводле інфармацыі «Белсата», у «распрацоўцы» загадчыца садка знаходзілася не менш за два гады, таму ў праваахоўнікаў склалася прадстаўленне аб учыненні злачынства і з'явіліся падставы для затрымання.

У Крычаве затрыманне П. выклікала вялікі рэзананс. Дзіцячы садок №19, якім яна кіравала, уважаецца за паказальны. Сюды, як правіла, вазілі высокіх чыноўнікаў, праводзілі семінары для абмену досведам. Перадавая ўстанова не раз станавілася пераможцам раённых спаборніцтваў, у тым ліку ў 2018 годзе. Аб дасягненнях дзіцячага садка часта пісалі дзяржгазеты. П. узнагароджвалася граматамі рай- і аблвыканкама, была на раённай Дошцы гонару.

Уладзімір Кудраўцаў, выдавец незалежнай мясцовай газеты «Вольны горад», даведаўшыся пра затрыманне П., параўнаў яе выпадак з іншымі гучнымі карупцыйнымі справамі Крычаўскага раёна: «Яна не адчувала зямлі пад нагамі, уважала сябе за недатыкальную, вось і паплацілася. Відавочна, карупцыйная справа Скоцкага яе нічому не навучыла».

Сапраўды, былы генеральны дырэктар ААТ «Крычаўцэментнашыфер» Леанід Скоцкі ў 2013 годзе «пагарэў» на тых жа паборах з прэмій падначаленых, як цяпер П. Атрымаў 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У Крычаве ўжо пасля ўваходжання ў дзеянне ў 2015 годзе новага закона аб барацьбе з карупцыяй былі асуджаныя за карупцыйныя злачынствы старшыня «Маляцічаў-АГРА» Аляксандр Радоўскі, дырэктар камунальнага прадпрыемства «Водаканал» Юрый Рыбчынскі, выканаўца абавязкаў галоўнага бухгалтара агракаледжа Юлія Нікіценка, дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Крэчут» Лаліта Сідарава і яе намесніца Вольга Міхно. Аднак варта адзначыць, што пакаранні за выяўленыя злачынствы былі даволі мяккімі - як правіла, штрафы або прысуды з адтэрміноўкай, асуджаныя нядрэнна працаўладкоўваліся ў горадзе. У мясцовых дзяржаўных СМІ пра гэтыя судовыя працэсы не было напісана ніводнага радка.

Улады не заўсёды давалі ход расследаванням такіх злачынстваў. У 2017 годзе начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Крычаўскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Ігар Вусік сабраў дастаткова довадаў, што начальнік міліцыі Станіслаў Чупрын вымагаў грошы з прэмій падначаленых, паставіў у вядомасць міністра МУС Ігара Шуневіча, але праверка ўстанавіла толькі факт «парушэння дысцыпліны і ведамасных нарматыўных актаў».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках