26 красавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы дырэктар аднаго з філіялаў буйнога прадпрыемства

7
У Менску затрыманы дырэктар аднаго з філіялаў буйнога прадпрыемства

Дырэктара падазраюць у хабары на $18 тысяч.

За атрыманне хабару ў асабліва вялікім памеры ў Менску затрыманы дырэктар аднаго з філіялаў буйнога прадпрыемства ў сферы энэргетыкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама, піша tut.by.

- Падчас правядзення аператыўнікамі сталічнай міліцыі шэрагу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была атрыманая інфармацыя аб атрыманні дырэктарам філіяла хабару ў асабліва вялікай суме ад службовай асобы камерцыйнага суб'екта гаспадарання. Сутнасць пытання ў тым, што падчас правядзення філіялам працэдур перамоў неабходна было выбраць «канкрэтнага» суб'екта гаспадарання для выканання будаўніча-мантажных работ у энэргасістэме, - гаворыцца ў паведамленні.

Сталічныя аператыўнікі затрымалі кіраўніка ў канцы сакавіка на месцы злачынства - пры атрыманні ім хабару сумай звыш 18 тысяч даляраў.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 430 КК РБ (Атрыманне хабару ў асабліва вялікай суміе). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Сам фігурант сваю віну прызнаў цалкам.

Цяпер крымінальная справа расследуецца Маскоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках