26 красавiка 2024, Пятніца, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве праходзіць сустрэча ў фармаце Бухарэсцкай дзявяткі

У Варшаве праходзіць сустрэча ў фармаце Бухарэсцкай дзявяткі
Фота: Krzysztof Sitkowski / KPRP

Міністры абароны Польшчы, Румыніі, Вугоршчыны, Чэхіі, Славакіі, а таксама краін Балтыі абмяркоўваюць пытанні бяспекі.

У Варшаве праходзіць сустрэча міністраў абароны Польшчы, Румыніі, Вугоршчыны, Чэхіі, Славакіі, а таксама краін Балтыі - Латвіі, Літвы і Эстоніі, паведамляе «Радыё Польшча».

Сустрэча ў фармаце так званай Бухарэсцкай дзявяткі пачалася ў чацвер, у Бельведэрскім палацы вячэрай, якую ў гонар высокіх гасцей даў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Афіцыйныя пасяджэнні праходзяць у пятніцу, 5 красавіка, у прадстаўніцкім цэнтры Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы «Хеленуў» у Новай-Весі. На парадку дня такія пытанні як ўмацаванне ўсходняга флангу NАТО, мабільнасць вайскоўцаў, а таксама праграма дзяржаў-чальцоў ЕЗ «Сталае структураванае супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі і абароны» (PESCO), на больш шчыльнае супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і абароны, у межах Глабальнай стратэгіі ЕЗ у замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі.

Фота: PAP/Piotr Nowak
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках