3 траўня 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольгу Нікалайчык аштрафавалі за допіс пра малебен у Курапатах

9
Вольгу Нікалайчык аштрафавалі за допіс пра малебен у Курапатах
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК

Суддзя прысудзіла актывістцы $417 штрафу.

Суд Першамайскага раёна аштрафаваў грамадскую актывістку і рэжысёрку Вольгу Hікалайчык на 35 базавых велічыняў - амаль 900 рублёў «за заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства ў сацыяльных сетках», паведамляе «Радыё Свабода».

Вольгу Нікалайчык затрымалі 5 красавіка а 20-й гадзіны. Яна пасля вечаровай малітвы засталася ў Курапатах, каб пасадзіць кветкі. Па дарозе дадому на выхадзе з падземнага пераходу яе закінулі ў мікрааўтобус, забралі тэлефон.

«Міліцыянты паводзілі сябе агрэсіўна, здзекавалася, пагражала пасадзіць на ланцуг. Павезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушэнняў на Акрэсціна. Я адразу ж абвясціла, што буду трымаць галадоўку. У камеры першую ноч не магла спаць, мяне спрабавалі размясціць на верхняй шконцы. Потым ужо перавялі на ніжнюю шконку. Пратакол я не падпісала», - распавяла пасля вызвалення Вольга Нікалайчык.

У панядзелак, 8 красавіка, яе прывезлі ў Першамайскі суд Менска. Справу разглядаў суддзя Юрый Гарбатоўскі. Асудзілі яе за «заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства ў сацыяльных сетках». Вольга настойвала, што гэта быў не прызыў на мерапрыемства, а інфармаванне пра малебен за Курапаты.

Прысуд - 35 базавых велічынь (892,5 рубля).

Са слоў Вольгі Нікалайчык, невядома, дзе трымаюць Арцёма Чарняка, якога апошні раз бачылі ў Аляхновічах - ён садзіўся ў маршрутку на Менск.

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12-й на плошчу Свабоды ля менскага Свята-Духава кафедральнага (праваслаўнага) сабора.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

У набажэнстве ўзялі ўдзел больш за 1000 чалавек. Мікалай Статкевіч быў затрыманы перад пачаткам набажэнства.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках