26 красавiка 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся аўтобус і маршрутка

У Менску на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся аўтобус і маршрутка

Пацярпелі некалькі чалавека.

На сталічным праспекце Незалежнасці сутыкнуліся аўтобус і маршрутка. Пра гэта паведамілі tut.by у ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Аварыя адбылася ўдзень 9 красавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, маршрутка і аўтобус ехалі праспектам з боку вуліцы Сурганава ў кірунку вуліцы Броўкі. У нейкі момант кіроўца маршрутнага таксі пры пераездзе з другой паласы ў першую не саступіў дарогу аўтобусу - адбылося сутыкненне.

У выніку ДТЗ у салоне аўтобуса ўпалі і атрымалі траўмы два пасажыры. Для надання неабходнай медыцынскай дапамогі іх даставілі ў лякарню.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках