26 красавiка 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея паскардзілася на пах спірту на МКС

19
Расея паскардзілася на пах спірту на МКС
КАДР З ФІЛЬМА «АРМАГЕДОН»

Пах ізапрапілавага спірту занепакоіў расейскі экіпаж.

Выкід ізапрапілавага спірту ў атмасферу МКС адбыўся пасля прыстыкоўкі карабля кампаніі SpaceX Dragon 2 у сакавіку. Пра гэта РІА «Навіны» паведаміў кіраўнік Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў, Герой Расеі Павел Уласаў, піша Lenta.ru.

Паводле словаў Уласава, экіпаж адчуў незвычайны пах на касмічнай станцыі пасля далучэння амерыканскага карабля. Пазней высветлілася, што ў атмасферы МКС рэзка падвысілася ўтрыманне ізапрапілавага спірту. Ягоная канцэнтрацыя складала блізу шасці міліграмаў на кубічны метр пры звычайным паказніку 0,1 міліграма на кубічны метр. Адзначаецца, што пасля адстыкоўкі Dragon 2 канцэнтрацыя рэчыва знізілася.

У сувязі з здарэннем Расея накіравала заўвагі і пытанні ў NASA, якое з'яўляецца пасярэднікам у зносінах з кампаніяй SpaceX.

Стыкоўка Dragon 2 з МКС адбылася 3 сакавіка. Гэтая місія стала першым выпрабавальным арбітальным палётам у рамках праграмы CCtCap (Commercial Crew Transportation Capability), якая прадугледжвае стварэнне прыватнымі кампаніямі SpaceX і Boeing пілатаваных касмічных караблёў для дастаўкі амерыканскіх астранаўтаў на нізкую калязямную арбіту.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках