26 красавiка 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі тэстуюць цягнік, здольны дасягнуць 400 км/г

14
У Японіі тэстуюць цягнік, здольны дасягнуць 400 км/г

Alfa-X стане самым хуткім камерцыйным цягніком у свеце.

Японская чыгуначная кампанія JR East прадэманстравала новы звышхуткасны пасажырскі экспрэс Alfa-X, распрацаваны для дасягнення максімальнай хуткасці 400 км/г.

Такая хуткасць зробіць Alfa-X самым хуткім камерцыйным цягніком у свеце, піша Ars Technica.

У пятніцу JR East пачала выпрабаванні Alfa-X без пасажыраў на сваіх чыгунках. Цягнік з 10 вагонаў будзе ездзіць «паміж гарадамі Ааморы і Сендай уначы» цягам найбліжэйшых трох гадоў. JR East спадзяецца выкарыстоўваць Alfa-X у камерцыйных мэтах да 2030 года. Japan News паведамляе, што ў канчатковым выніку лінія будзе пашыраная да Сапара.

На гэты момант у Alfa-X ёсць пярэдняя частка даўжынёй 22 метры. Таксама цягнік будзе мець «паветраныя тармазы на даху, а таксама выкарыстоўваць магнітныя пласціны каля рэек для запаволення, у дадатак да звычайных тармазоў».

Таксама ў цягніку будуць амартызатары для прадухілення разгойдвання, асабліва падчас землятрусу.

Аднак, агенцтва Bloomberg адзначае, што лідарам у максімальнай хуткасці можа стаць лінія цягніка з магнітнай падвескай, якая будуецца паміж Токіё і Нагояй. Яна, як чакаецца, адкрыецца ў 2027 гозе. Гэты цягнік, аднак, выкарыстоўвае тунэль для дасягнення максімальнай хуткасці 505 км/г.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках