26 красавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія НПЗ «залізваюць раны» ад паставак «бруднай» нафты

4
Беларускія НПЗ «залізваюць раны» ад паставак «бруднай» нафты

Мазырскі НПЗ ажывае, «Нафтан» працуе на зніжанай загрузцы расейскай нафты.

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) «залізваюць раны» ад паставак няякаснай расейскай нафты.

Як паведамілі tut.by у канцэрне «Белнафтахім», паводле стану на 11 траўня Мазырскі НПЗ залучае ў перапрацоўку нафту, якая мае паказчыкі якасці, якія адпавядаюць стандарту, і пачынае павышаць вытворчую загрузку да аптымальнай.

Наваполацкі «Нафтан» працуе на зніжанай загрузцы. Нафты, перапампаванай ў незабруджаным нафтаправодзе Сургут - Полацк, недастаткова для аптымальнай загрузкі прадпрыемства.

Як паведамляе дыспетчарская служба беларускага аператара магістральнага нафтаправода «Дружба» ААТ «Гомельтранснафта Дружба», акрамя адгрузкі на Мазырскі НПЗ працягваецца прапампоўка нафты па адной з нітак магістральнага нафтаправода ва ўкраінскім кірунку.

Персаналам акрэдытаванай лабараторыі «Гомельтранснафта Дружба» ў адпаведнасці з уласнай сістэмай маніторынгу выконваецца адбор пробаў з кожнай партыі нафты, што паступае з Расеі. Вынікі аналізаў імгненных і інтэгральных (шматразовых на працягу дня) пробаў пацвярджаюць адпаведнасць якасці нафты міжнародным стандартам.

«Гомельтранснафта Дружба» гатовая павялічыць аб'ёмы транзітнай прапампоўкі нафты, пра што прадпрыемства паведаміла расейскую манаполію «Транснафта».

Цяпер «Белнафтахім», «Гомельтранснафта Дружба», нафтаперапрацоўчыя заводы і прыцягнутыя незалежныя экспэрты ацэньваюць прычыненую шкоду ад паставак няякаснай нафты, гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

Сёння Аляксандр Лукашэнка ацаніў шкоду ад «бруднай» нафты ў «сотні мільёнаў даляраў». Пры падліку шкоды будуць улічвацца некалькі складнікаў.

- Гэта велізарная шкода, нанесеная нафтаправоду, самому абсталяванню на нафтаправодах (гэта ж помпы на саміх станцыях і ўсё іншае) і на НПЗ, - пракаментаваў дыктатар. - І гэта велізарная шкода, якая была нанесеная краіне. Мы недаатрымалі пэўны прыбытак, валютную выручку, транзіт - мы велізарныя грошы страцілі.

Справа «пра брудную нафту»

Нагадаем, 19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра «рэзкае пагаршэнне» якасці расейскага гатунку Urals, які паступае транзітам па нафтаправодзе «Дружба». У расейскай трубаправоднай манаполіі прызналі наяўнасць праблем.

22 красавіка на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе заявілі, што няякасная расейская сыравіна прывяла да выхаду з ладу дарагога абсталявання.

23 красавіка Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі, а ў «Белнафтахіме» заявілі, што расейская нафта з павышаным утрыманнем хлорарганічных злучэнняў пачала паступаць у Еўропу і Украіну.

26 красавіка ў «Транснафце» заявілі, што забруджванне нафты ў трубаправодзе «Дружба» было наўмысным.

7 траўня стала вядома пра затрыманне чатырох чалавек паводле крымінальнай справы аб забруджванні нафты ў трубаправодзе «Дружба», адзін абвешчаны ў вышук.

Чыстая нафта стала паступаць у Беларусь 2 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках