26 красавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія назвала дыверсіяй выбухі на нафтавых танкерах у ААЭ

5
Савудаўская  Арабія назвала дыверсіяй выбухі на нафтавых танкерах у ААЭ
Фота: REUTERS/Matthias Seifert

Два нафтавыя танкеры зазналі напады ля ўзбярэжжа Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Савудаўская Арабія паведаміла ў панядзелак, 13 траўня, што два яе нафтавыя танкеры пацярпелі ад дыверсійнай атакі ля ўзбярэжжа Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

Савудаўская Арабія назвала інцыдэнт спробай падарваць надзейнасць сусветных паставак нафты.

Прадстаўнікі ААЭ казалі, што напады былі ўчыненыя на чатыры гандлёвых суднах побач з эміратам Эль-Фуджайра каля Армузскага праліва. У ААЭ не ўдакладнілі дэталі здарэння, але паведамілі, што ніхто не пацярпеў, а порт Эль-Фуджайра працягвае працаваць у звычайным рэжыме.

У сваю чаргу міністр энэргетыкі Савудаўскай Арабіі Халід аль-Фаліх паведаміў, што адно з двух савудаўскіх суднаў зазнала напад на шляху ў порт Рос-Танура, дзе павінна было пагрузіць нафту для пастаўкі кліентам нафтавага канцэрна Saudi Aramco ў ЗША.

Напад не прывёў да разліцця нафты, але прычыніў істотную шкоду канструкцыі суднаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках