Міністр спорту Польшчы Вітольд Банька стане новым прэзідэнтам WADA
1- 14.05.2019, 21:46
- 9,603
ФОТА: EPA-EFE/PIOTR NOWAK
На гэтай пасадзе паляк зменіць брытанца Крэйга Рыдзі.
Міністр спорту Польшчы Вітольд Банька застаўся адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта WADA.
Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства. Апанентам Банько быў былы плывец з Дамініканскай рэспублікі Маркас Дыяс.
14 траўня на пасяджэнні заснавальнікаў WADA Банька быў вылучаны ў якасці кандыдата на пасаду наступнага прэзідэнта арганізацыі. На гэтай пасадзе паляк зменіць Крэйга Рыдзі.
7 лістапада ў Катавіцэ кандыдатуру Банькі, як чакаецца, зацвердзіць рада заснавальнікаў WADA, адзначае sport-express.ru.