18 лiстапада 2019, панядзелак, 20:46
Дзень другі
Рубрыкі

Карціна Клода Манэ прададзеная за рэкордныя $ 110,7 мільёна

11
Карціна Клода Манэ прададзеная за рэкордныя $ 110,7 мільёна
ФОТА: JOHN VOOS / THE INDEPENDENT / REX / VIDA PRESS

Палатно стала першай у гісторыі карцінай імпрэсіяністаў, якую прадалі больш чым за $100 мільёнаў.

Праца Клода Манэ з серыі «Стагі сена» прададзеная на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку за 110,7 мільёна даляраў. Гэта рэкорд аўкцыённага кошту для карцінаў гэтага мастака, піша «Медуза».

Таксама, адзначае Sotheby's, палатно Манэ, створанае ў 1890 годзе, стала першай у гісторыі карцінай імпрэсіяністаў, якую прадалі на адкрытым гандлі больш чым за 100 мільёнаў даляраў.

Уладальнікі карціны, якія выставілі яе на гандаль, набылі палатно ў 1986 годзе за 2,53 мільёна даляраў. Імя новага ўладальніка працы Манэ традыцыйна не раскрываецца.

«Стагі сена» – адна з самых вядомых серый Клода Манэ. У яе ўваходзяць 25 карцінаў, напісаных у 1890–1891 гадах недалёка ад дома мастака ў Жыверні. 17 працаў з гэтай серыі знаходзяцца ў музеях, астатнімі валодаюць прыватныя асобы.