27 чэрвеня 2019, Чацвер, 10:17
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Графіці ў Слоніме ўсё ж зробяць па-беларуску

10

Ідэолаг пачытала каментары абураных беларусаў у сацыяльных сетках.

У Слоніме да Дня беларускага пісьменства рыхтавалі графіці, якое збіраліся аформіць па-расейску.

Як стала вядома «Нашай Ніве», надпіс аформяць усё ж па-беларуску.

Нагодай стала абурэнне людзей, пра гэта нам паведамілі ва ўпраўленні ідэалогіі Слонімскага райвыканкама.

«Пераробім, бо гэта ўсё ж Дзень беларускага пісьменства. Мы вырашылі прыслухацца да людзей - чыталі водгукі ў сацыяльных сетках, маніторылі», - патлумачыла намесніца начальніка ўпраўлення ідэалогіі Слонімскага райвыканкама Наталля Ганчарук.

ФОТА: SLONVES.BY