Менскае «Дынама» папоўнілася братамі-блізнятамі
2- 16.05.2019, 13:33
- 8,888
Хакеісты падпісалі аднагадовы кантракт са сталічнай камандай.
Блізняты з «Нёмана» Аляксандр і Сяргей Маляўкі падпісалі з менскім «Дынама» аднагадовы двухбаковы кантракт. 28-гадовыя хакеісты з'яўляюцца нападнікамі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба.
Амаль усю кар'еру яны правялі ў роднай Гародні, толькі ў 2010-12 гадах пераходзілі ў арэнду ў «Ліду» і «Мінскія зубры» (МХЛ). З «Нёманам» Аляксандр і Сяргей чатыры разы станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, яшчэ тройчы здабывалі сярэбраныя медалі.
Таксама на рахунку братоў перамога ў Кантынентальным кубку-2015 і ўдзел у Лізе чэмпіёнаў.