27 красавiка 2024, Субота, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцам з пашпартамі РФ могуць забараніць уезд у ЕЗ

9
Украінцам з пашпартамі РФ могуць забараніць уезд у ЕЗ

Амбасадары ЕЗ абмеркавалі выдачу ўкраінцам у акупацыі расейскіх пашпартоў.

У Еўрапейскім Звязе будуць вывучаць магчымасці ўвядзення забароны на ўезд тым украінскім грамадзянам, якія незаконна атрымалі пашпарт РФ. Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкарда Ёзвяк у Twitter, піша liga.net.

Ён дадаў, што новых санкцый супраць Расеі хочуць сем краін-чальцоў ЕЗ. Якія менавіта - не ўдакладніў.

Нагадаем, 24 красавіка 2019 года прэзідэнт краіны-акупанта Расеі Пуцін падпісаў указ аб спрашчэнні парадку атрымання расейскага грамадзянства жыхарамі часова акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Міністр у справах ветэранаў Ірына Фрыз заявіла, што ўрад можа пазбавіць сацыяльных выплат або пенсій грамадзян Украіны, якія атрымаюць незаконныя пашпарты РФ.

Раней праваабаронцы паведамлялі, што за 2014-2019 гады 9% украінцаў з часовага акупаваных тэрыторый на ўсходзе атрымалі пашпарты РФ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках