26 красавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна стварыла на мяжы з Беларуссю «брыгаду егераў»

7
Украіна стварыла на мяжы з Беларуссю «брыгаду егераў»

Злучэнне наземных войскаў УСУ прызначанае для вядзення баявых дзеянняў у лясістай і балоцістай мясцовасці.

У складзе Узброеных сіл Украіны з'явілася новая і даволі экзатычная брыгада - 61-я асобная пяхотная брыгада егераў (61-я ОПЕБр). Гэта злучэнне наземных войскаў УСУ, прызначанае для вядзення баявых дзеянняў у лясістай і балоцістай мясцовасці.

«У адпаведнасці з супольнай дырэктывай Мінабароны Украіны і Генштаба УСУ ад 25 красавiка 2019 года, 61-я асобная пяхотная брыгада Корпуса рэзерву была пераведзеная ў баявы склад як 61-я асобная пяхотная егерская брыгада з галоўнай мэтай узмацнення абароны Украіны на паўночнай мяжы», - паведаміла камандаванне вайсковай часткі на сваёй старонцы ў Facebook.

Сама брыгада як вайсковая адзінка з'явілася ў 2015 годзе, калі яе стварылі як 61-ю асобную мотапяхотную брыгаду ў складзе Корпуса рэзерву.

Камандаванне брыгады паведамляе, што яе склад будзе камплектавацца толькі вайскоўцамі кантрактнай службы з досведам баявых дзеянняў або грамадзянскай дзейнасці, роднаснай спецыфіцы брыгады: паляўнічыя, егеры, супрацоўнікі лясных гаспадарак і г. д.. Пры гэтым прыярытэт будуць мець вайскоўцы Сіл Спецыяльных аперацый (ССА) і вайсковай выведкі - гэта значыць, своеасаблівы лясны спецназ.

Як піша ўкраінскае выданне «Дзелавая сталіца», «неабходнасць стварэння брыгады егераў прадыктаваная патрабаваннямі часу».

«Як вядома, на поўначы Украіна мяжуе з Беларуссю, агульная мяжа з якой складае 1084 кіламетры пераважна лясной і балоцістай мясцовасці. І хоць сама па сабе Беларусь ніякіх пагроз Украіне не нясе, аднак яна дазваляе (добраахвотна ці пад ціскам - не важна) расейскім войскам адчуваць сябе на сваёй тэрыторыі як дома», - адзначылі ў СМІ.

Як паведамляў сайт Сharter97.org, на тэрыторыі заказніка «Альманскія балоты», які знаходзіцца ў памежным з Украінай Столінскім раёне Берасцейскай вобласці, вядуцца работы пабудовы і мадэрнізацыі дарог, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваенных мэтах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках