26 красавiка 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы кошт сапсаванага абсталявання на Мазырскім НПЗ

4
Стаў вядомы кошт сапсаванага абсталявання на Мазырскім НПЗ
Фота: mazyr.by

Абсталяванне было сапсаванае праз брудную нафту.

Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка паведаміў, што кошт сапсаванага абсталявання на Мазырскім НПЗ праз пастаўкі з РФ некандыцыйнай нафты складае блізу $30 млн, паведамляе «Інтэрфакс».

«Толькі кошт абсталявання на Мазырскім НПЗ, якое сапсавалася праз забруджаную нафту, складае блізу $30 млн у эквіваленце», - сказаў Ляшэнка ў пятніцу.

Між тым, віцэ-прэм'ер даў зразумець, што сума наўпроставых страт Мазырскага НПЗ можа вырасці. «Хімічны працэс хлору, які патрапіў (у нафту - заўв.) такі, што пашкоджанне труб, якое ўжо адбылося, і выхад з ладу каталізатараў (на абсталяванні НПЗ - заўв.) яшчэ будуць выплываць», - сказаў ён.

З ягоных слоў, «больш поўная інфармацыя будзе атрыманая падчас капрамонту НПЗ, які мяркуецца да жніўня».

Ляшэнка сказаў, што «такая сітуацыя ў Расеі была ў 2000-х гадах, завод, як правіла, цягам года адчувае наступствы выхаду з ладу абсталявання ад трапляння хлору».

Агулам у заяве аб суме кампенсацыі выдаткаў, якія Беларусь панесла ад паставак няякаснай нафты з Расеі віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што «пра выніковую суму пакуль казаць заўчасна».

Як паведамлялася, Мазырскі НПЗ 20 красавіка паведаміў, што ў сувязі з перапрацоўкай нафты з высокім утрыманнем хлорарганікі, на прадпрыемстве былі выяўленыя пропускі на 11 цеплаабменных трубках апаратаў паветранага астуджвання на ўстаноўцы ЛК-6У №2 секцыі С-100, аператыўны рамонт якіх праводзіўся ў кругласутачным рэжыме непасрэдна на ўстаноўцы. Прадпрыемства паведамляла, што паводле папярэдніх высноў камісіі, устаноўленыя прыкметы каразійнага разбурэння цеплаабменных трубак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках