26 красавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Расею не запрашалі на інаўгурацыю Зяленскага

9
МЗС Украіны: Расею не запрашалі на інаўгурацыю Зяленскага
ФОТА: ISTOCK/GLOBAL IMAGES UKRAINE

Інаўгурацыя Зяленскага прызначаная на 20 траўня.

Афіцыйных прадстаўнікоў расейскіх уладаў не запрашалі на інаўгурацыю новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта 17 траўня паведаміла агенцтву «Интерфакс-Украина» спікерка Міністэрства замежных спраў Украіны Кацярына Зелянко.

«Расейская Федэрацыя не была запрошаная на мерапрыемствы з нагоды інаўгурацыі. Мы запрашалі тых нашых партнёраў і тыя дзяржавы, якія, вядома, актыўна супрацоўнічаюць з Украінай, з'яўляюцца нашымі партнёрамі і сябрамі», - сказала яна.

21 красавіка ў Украіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. Паводле канчатковых вынікаў, новым прэзідэнтам стаў Зяленскі, які набраў 73,22% галасоў. Дзеючы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка атрымаў 24,45% галасоў выбарцаў.

Вярхоўная Рада прызначыла інаўгурацыю Зяленскага на 20 траўня.

Еўразвяз на цырымоніі будзе прадстаўляць віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Мараш Шэфчовіч, таксама прыбыць мае намер прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках