26 красавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар лейбарыстаў: Перамовы ў Brexit праваліліся

Лідар лейбарыстаў: Перамовы ў Brexit праваліліся

У Вялікабрытаніі лейбарыстам і кансерватарам не ўдалося дамовіцца з нагоды выхаду краіны з ЕЗ.

Пра гэта заявіў лідар Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін, паведамляе nv.ua са спасылкай на Associated Press.

Падчас перамоў бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў краху.

Са слоў Корбіна, перамовы з урадам прэм'ер-міністаркі Тэрэзы Мэй «зайшлі так далёка, як толькі маглі».

«Мы не змаглі пераадолець важныя палітычныя прабелы паміж намі», - заявіў Корбін.

Нагадаем, што 11 красавіка краіны Еўразвязу і Вялікабрытанія дамовіліся пра «гнуткае» прадаўжэнне максімальнай адтэрміноўкі Brexit да 31 кастрычніка 2019 года.

Парламент Брытаніі ніяк не можа пераадолець тупік і падпісаць пагадненне пра ўмовы выхаду краіны з ЕЗ. Дэпутаты тры разы адхілілі ўгоду прэм'ер-міністаркі Тэрэзы Мэй, узгодненую з Брусэлем.

23 чэрвеня 2016 брытанцы на рэферэндуме сказалі «не» захаванню сяброўства Брытаніі ў складзе Еўрапейскага Звязу. За выхад краіны з ЕЗ прагаласавала 52% выбарцаў, супраць - 48%. Шатландыя і Паўночная Ірландыя у асноўным прагаласавалі за захаванне сяброўства Злучанага Каралеўства ў ЕЗ, а Уэльс і Англія падтрымалі Brexit.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках