26 красавiка 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google прадказаў пераможцаў «Еўравізіі» на аснове запытаў

4
Google прадказаў пераможцаў «Еўравізіі» на аснове запытаў

У пяцёрку найлепшых увайшла прадстаўніца Беларусі.

Кампанія Google склала рэйтынг удзельнікаў песеннага конкурсу «Еўравізіі-2019» на аснове запытаў карыстальнікаў пошукавай сістэмы. Пра гэта паведамляецца на сайце Google Trends, паведамляе РБК.

Адзначаецца, што калі б краіны налічвалі балы, грунтуючыся на пошукавай актыўнасці карыстальнікаў з іншых краін, то першае месца заняў бы прадстаўнік Францыі Білан Асані. На другім месцы ў рэйтынгу ісландскі гурт Hatari, а трэцяе займае расейскі спявак Сяргей Лазараў. У пяцёрку найлепшых таксама ўвайшлі выканаўцы з Нідэрландаў і Беларусі.

У прэс-службе Google адзначылі, што ў 2017 годзе кампанія правільна прадказала пераможцу конкурсу. У 2018 г. пераможцам стаў выканаўца, які заняў другое месца ў рэйтынгу кампаніі.

Фінал «Еўравізіі» пройдзе ў Тэль-Авіве 18 траўня. Свае кампазіцыі прэзентуюць 26 краін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках