26 красавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

200 расейскіх вагонаў для Крыму

3
200 расейскіх вагонаў для Крыму

Як расейская чыгунка спрабуе абысці санкцыі за пастаўкі на паўвыспу.

«Расейская чыгунка» выплацяць расейскай дзяржаве дывідэнды за 2018 год не грашыма, а чыгуначнымі вагонамі на агульную суму 12 мільярдаў расейскіх рублёў, - пра гэта паведамляе расейскае выданне РБК. Паводле адной з версій, вагоны накіруюць у анэксаваны Крым, а РЧ такім чынам не трапіць пад дзеянне еўрапейскіх і амерыканскіх санкцый, піша сайт Крым.Реалии.

У Крыме пасля анэксіі чыгуначнымі перавозкамі займаецца дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства «Крымская чыгунка», якое фармальна ніяк не звязана з РЧ. Раней крымскія чыгуначнікі паабяцалі прадаваць квіткі на цягнікі, якія пойдуць па мосце праз Керчанскую пратоку, ужо з 9 снежня 2019 года.

Былы намеснік міністра інфраструктуры Украіны Аляксандр Кава мяркуе такі патэнцыйны абыход санкцый рацыянальным крокам з боку РЧ.

- У структуру РЧ уваходзяць лагістычныя кампаніі, якія забяспечваюць перавозку тавараў ва ўсім свеце. У прынцыпе, кампанію стварылі на прыклад дзяржаўных чыгунак Нямеччыны. РЧ значна менш, чым расейскія авіякампаніі, залежыць ад пастаўшчыкоў прадукцыі з Еўропы, з ЗША вельмі невялікія сувязі. Што да перадачы вагонаў у якасці дывідэндаў, гэта права ўрада Расеі і мэнэджмэнту кампаніі РЧ вызначыць, як ім ажыццяўляць перавозкі паміж тэрыторыяй Крыму і астатнімі рэгіёнамі. У прынцыпе, нічога нерацыянальнага тут няма, тым больш ёсць шмат прэцэдэнтаў, калі ў самой Расеі, акрамя РЧ, працуюць іншыя аператары. Усім вядомы «Аэраэкспрэс» займаецца перавозкамі паміж аэрапортамі Масквы і цэнтрам горада, ёсць падраздзяленне ў Якуціі, якое не належыць РЧ.

А ўсяго са снежня 2019 года на паўвыспу па мосце праз Керчанскую пратоку плануюць пусціць 10 маршрутаў пасажырскіх цягнікоў: Масква - Сімферопаль, Масква - Севастопаль, Масква - Еўпаторыя, Масква - Феадосія, Мурманск - Сімферопаль, Екацярынбург - Сімферопаль, Санкт-Пецярбург - Севастопаль, Санкт -Пецярбург - Еўпаторыя, Бранск - Сімферопаль, Кіславодск - Сімферопаль.

Украінскі транспартны экспэрт Вячаслаў Канавалаў выказвае сумневы ў тым, што такія маршруты будуць запатрабаванымі.

- У РЧ вельмі вялікі міжнародны бізнэс, грузавыя перавозкі. Не дай бог там неяк засвяціцца, таму яны і на Данбасе прынцыпова дыстанцуюцца, маўляў, мы ні пры чым, вугаль не возім. Іншае пытанне, навошта ім перадаваць вагоны ў Крым. У іх заставалася, наколькі я памятаю, да сотні вагонаў. Трэба проста іх мадэрнізаваць, і можна было б і іх выкарыстоўваць. У Крыму менавіта сама лагістыка чыгуначная не дае пасажырам камфортнай перавозкі - уявіце, з Керчы ехаць у Сімферопаль праз Джанкай. Які дурань так паедзе? Тым больш што цягнікі далёкіх маршрутаў і ў савецкія часы былі непапулярныя, і цяпер тым больш. Гэта будзе такая ўзорна-паказальная паездка: вось мы дабраліся!

З ацэнкі Вячаслава Канавалава, адзін вагон каштуе прыкладна мільён даляраў, гэта значыць на 12 мільярдаў рублёў сённяшнім курсам можна набыць блізу 200 вагонаў.

Дырэктар Крымскага экспэртнага цэнтра Аляксей Старадубаў мяркуе, што грузаперавозкі чыгункай будуць запатрабаваныя толькі з Расеі ў Крым.

- Грузы ёсць у Расеі - гэта перш за ўсё тавары шырокага спажывання для насельніцтва Крыма, тое, што зараз перавозіцца аўтатранспартам. Што да паставак з Крыма ў Расею, магчыма, прывяжуць да чыгуначных галінак такія прадпрыемствы, як «Крымская сода», «Крымскі тытан», якія да анэксіі паўвыспы былі арыентаваны выключна на экспарт. Але я не думаю, што ў Крыме вырабляецца такая колькасць прадукцыі, якая масава будзе вывозіцца з паўвыспы менавіта чыгункай. Тое ж віно будуць перавозіць аўтатранспартам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках