26 красавiка 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«МанСіці» стаў першым клубам, які зрабіў ангельскі трэбл

«МанСіці» стаў першым клубам, які зрабіў ангельскі трэбл
ФОТА: REUTERS

«Гараджане» перамаглі на чэмпіянаце, Кубку Англіі і Кубку лігі.

«Манчэстар Сіці» перамог у Кубку Англіі, распляжыўшы ў фінале «Уотфард» - 6:0. Такім чынам, упершыню ў гісторыі адзін ангельскі клуб здабыў усе хатнія трафеі. Раней падапечныя Пепа Гвардыёлы першынствавалі ў чэмпіянаце і Кубку лігі, паведамляе tut.by.

Адзначым, што гэты трафей стаў 27-м у кар'еры гішпанскага трэнера. 14 кубкаў ён здабыў з «Барселонай», сем - з «Баварыяй» і шэсць – з «Манчэстэрам Сіці».

Такім чынам, Хасэп Гвардыёла павялічыў свой адрыў рэйтынгу самых тытулаваных трэнераў XXI стагоддзя. У актыве Маўрыньё 25 трафеяў. Далей размясціўся Карла Анчалоці з 19 кубкамі.

Цікава, што перамога «Манчэстар Сіці» ў фінале дазволіла «Манчэстару Юнайтэд» пазбегнуць удзелу ў кваліфікацыі да Лігі Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках