26 красавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе таннейшыя прадукты, а дзе - алкаголь: кошты ў Беларусі, Расеі ды Украіне

15
Дзе таннейшыя прадукты, а дзе - алкаголь: кошты ў Беларусі, Расеі ды Украіне

Параўнанне коштаў у трох краінах.

Жыхары паўднёвых рэгіёнаў Беларусі нярэдка ездзяць на закупы ў найбліжэйшыя ўкраінскія гарады, жыхары ўсходніх - у расейскія. А вось украінцы прыязджаюць да нас на выходных запраўляцца бензінам, ды і расейцы не абдзяляюць увагай нашы крамы. Myfin.by вызначыў параўнаць кошты ў трох краінах і паглядзець, дзе што таннейшае.

Кошты прадуктаў у крамах

Крыніца: myfin.by

Як бачым, у Беларусі таннейшыя малочныя прадукты, таму жыхары суседніх краін з задавальненнем пры выпадку купляюць іх у нашых крамах. Ва Украіне таннейшая ялавічына, цыгарэты і - вельмі значна - алкаголь. У Расеі крыху таннейшыя, чым у Беларусі ды Украіне, рыс, яйкі і бананы.

Кошты транспарту

Крыніца: myfin.by

Нягледзячы на дарагі бензін, ва Украіне значна больш танны праезд у грамадскім транспарце, таксама таннейшая пасадка ў таксоўку.

Кошты адзення і абутку

Крыніца: myfin.by

Абутак у Расеі набываць танней, затое джынсы таннейшыя ва Украіне, а сукенкі, зыходзячы са звестак параўнальнай табліцы, - у Беларусі.

Высновы

Як бачым, параўнанне па розных пазіцыях дало розныя вынікі. Да прыкладу, у Беларусі самая танная малочная прадукцыя, затое алкаголь выгадна набываць ва Украіне, а якасны абутак - у гандлёвых цэнтрах Расеі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках