18 красавiка 2024, Чацвер, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчына, які ўзлез на Эйфелеву вежу, аказаўся расейцам

22
Мужчына, які ўзлез на Эйфелеву вежу, аказаўся расейцам

Мужчына правёў на вежы шэсць гадзін.

Мужчына, якога затрымала паліцыя Парыжа пасля яго спробы 20 траўня залезці на вяршыню Эйфелевай вежы па знешняй канструкцыі, аказаўся расейцам. Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе BFMTV (пераклад - gordonua.com).

Паводле звестак тэлеканалу, гаворка ідзе пра «расейскага просьбіта прытулку з суіцыдальнымі схільнасцямі».

«Альпініст» не быў узяты пад варту, бо інцыдэнт з помнікам культуры гэтага не прадугледжвае, але будзе выкліканы на адкрытыя слуханні для дачы тлумачэнняў.

ФОТА: ЕРА

20 траўня тысячы турыстаў былі эвакуіраваны пасля таго, як адзін з наведвальнікаў нечакана пералез праз агароджу назіральнай пляцоўкі Эйфелевай вежы і пачаў караскацца ўверх. Пажарныя і паліцэйскія перагаворшчыкі ўгаварылі мужчыну перайсці ў бяспечнае месца, пасля чаго яго затрымала паліцыя.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках