Трамп прапанаваў жанчыну на пасаду міністра ВПС
- 22.05.2019, 15:10
- 6,050
Барбара Барэт раней працавала паслом і ўзначальвала аэракасмічны даследчы цэнтр.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў былую амбасадарку і прадпрымальніцу з Арызоны на пасаду міністра ВПС, паведамляе «Голас Амерыкі».
68-гадовая Барбара Барэт працавала паслом ЗША ў Фінляндыі ў 2008-2009 гадах пры адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага. Яна таксама ўзначальвала даследчы цэнтр Aerospace Corporation да 2017 года.
«Яна будзе выбітным міністрам!» - напісаў Трамп у Твітэры ў аўторак.
Былая адвакатка і лётчыца-выпрабавальніца, Барэт таксама з'яўляецца чальцом Рады дырэктараў аналітычнага цэнтра Rand Corporation, які праводзіць даследаванні для ўзброеных сіл ЗША.